РАДЗIМЕ

Усiм карэннем – у табе,

Адной галiнкай – над табою…

Чым заслужыў, калi паспеў,

Што ты мяне з крынiцаў поiш?…

А чым табе даўгi сплацiць,

Якiх, чым больш жыву, не меней?…

Як зорны, хлеб мой зiхацiць:

Скарынка – у духмяным кмене.

А я – галiначка адна

Мiж вечных зор i тых, якiя

З крынiц мiгочуць давiдна,

Упаўшы ў нетры iх жывыя.

I сэрца, як лiсток, трымцiць,

Што супакоiць немагчыма:

«А чым даўгi табе сплацiць,

Мая Радзiма ?!.»

Хай не глынуць мне даўкi ком,

Хай шчодрасць мне твая дакорам, —

Не сорамна быць даўжнiком,

Забыцца, што даўжнiк ты, сорам.

Не сорамна любиць да слез,

Лiчыць твой боль и узлет сваiмi

И дзякаваць вяликi лёс,

Што дау спазнаць цябе, Радзiма.  

Аглухну – не ад зiм i лет,

Аслепну – не ад скрух i плачу, —

Ад прагi чуць твой кожны шэпт

I ўсю тваю бясконцасць бачыць,

Мая Радзiма!..