Людзі, якія прыўносяць у наша жыццё мастацтва, творчасць і прыгажосць

Напярэдадні Дня работнікаў культуры ў зале Дзіцячай школы мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства адбылося ўшанаванне лепшых прадстаўнікоў прафесіі, дзе ім уручылі ганаровыя граматы і падзячныя лісты.

Функцыі ўстаноў культуры розныя: пазнавальна-інфарматыўная, забаўляльная, развіваючая. Бібліятэкі, школы мастацтваў, клубы і дамы культуры і музеі — усе працуюць з насельніцтвам. Кожны работнік культуры ўносіць часцінку сваёй працы і ўласнай душы для таго, каб парадаваць землякоў, узбагаціць новай інфармацыяй і даць тэму для роздуму, пазбавіць ад суму і расквеціць жыццё яркімі эмоцыямі.

Павіншаваць лепшых работнікаў галіны прыехалі супрацоўнікі Горацкага аддзела Дэпартамента аховы.

Мы яшчэ раз віншуем усіх датычных і ад усёй душы жадаем вам заставацца натхнёнымі, абачлівымі, крэатыўнымі. Няхай фантазія ніколі не змяншаецца, праца прыносіць задавальненне, праекты мільгаюць новымі ідэямі, а жыццё бурліць ва ўсю сілу.

img_5685 img_5687 img_5693 img_5522 img_5604 img_5703 img_5719 img_5753

 па інфармацыі Горацкага АДА,

фатаграфіі раённай газеты «Горацкі веснік»