Цікава і насычана прайшоў дзень адчыненых дзвярэй у Бялыніцкім аддзяленні аховы

У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №1 імя М.І. Пашкоўскага” дзейнічае ад шматпрофільнага цэнтра «Ветразь» лагер «Патрыёт» з кругласутачным знаходжаннем для дзяцей.

Выхаванцы «Патрыёта» хлопчыкі, якія цікавяцца заняткамі сапраўдных мужчын і ў будучым, магчыма папоўняць шэрагі ваенных, міліцыянераў ці выратавальнікаў.

IMG_9170

IMG_9315

Выхавальнікі лагера «Патрыёт» прыкладваюць шмат намаганняў, каб вольны час дзяцей праходзіў цікава и насычана. Яны ўпэунены, што заўсёды можна знайсці якую- небудзь цікавую справу, чым захапіцца. Бо колькі цікавага вакол! Галоўнае — не ленавацца, заняцца чым тое па душы, тады і жыццё стане цікавей, і не будзе ўзнікаць пытанняў аб тым, як правесці свой вольны час.

Вось і днямі выхаванцы лагера завіталі у гості да Бялынічскага аддзялення Дэпартамента аховы, дзе іх ветліва сустрэў начальнік аддзялення аховы маер міліцыі Сяргей Арахоўскі. Пасля прафілактычнай гутаркі начальнік аддзялення аховы правёў невялікую экскурсію па будынку.

IMG_9172

Таксама для дзяцей была прадэманстравана экіпіроўка супрацоўнікаў аховы, хлопчыкі мелі магчымасць прымерыць бронекамізэлькі і шлемы, пабачыць радыёстанцыю, пабывалі ўнутры спецмашыны, якім забяспечаны супрацоўнікі аховы пры выкананні задач па ахове аб’ектаў і грамадскага парадку.

IMG_9190

IMG_9202

IMG_9221

IMG_9182

IMG_9200

Міліцыянер-кінолаг Аляксандр Семянюк і яго службовая аўчарка Спарта арганізавалі для вучняў цэлае прадстаўленне. Вельмі цешыла ўсіх прысутных магчымасць пагладзіць Спарту і з ёй сфатаграфавацца.

IMG_9189

IMG_9212

IMG_9207

IMG_9175

IMG_9302

IMG_9252

Мерапрыемства, праведзенае супрацоўнікамі аддзення аховы, пакінула рабят пад уражаннем, а многія з іх ужо выказалі жаданне звязаць сваю далейшую дзейнасць з Дэпартаментам аховы.

Крыніца: раённая газета «Зара над Друццю»,  Бялыніцкае АДА