17 красавіка супрацоўнікі Бялыніцкага аддзялення Дэпартамента аховы адзначаюць 33-годдзе з дня ўтварэння службы

Зыходзячы з таго, што свой гістарычны адлік Бялыніцкае аддзяленне аховы вядзе толькі з 1989 года, можа ўзнікнуць уражанне, што да гэтага часу аховы як такой у Бялынічах не існавала, аднак гэта далёка не так.

Да 1989 года ахову аб’ектаў і ўласнасці ажыццяўлялі вартаўнічыя брыгады, падпарадкаваныя тэрытарыяльным органам унутраных спраў. У чэрвені 1959 года была створана брыгада ваенізаванай вартаўнічай аховы пры РАУС.

Вартавымі пастамі ў Бялынічах на той час ахоўваліся 5 магазінаў і 2 базы райста. Першымі аб’ектамі, абсталяванымі аўтаномнай сігналізацыяй на пачатку 1990-х гадоў, сталі ашчадная каса і банк. У абавязкі вартаўнічай аховы і дзяжурнага міліцыянера раённага аддзела міліцыі ўваходзіў кантроль за працай гэтых тэхнічных сродкаў, а таксама праверка аб’ектаў пасля спрацоўвання сігналізацыі. У снежні 1989 года ў аддзялення з’явіўся ўласны адміністрацыйны будынак. Для аховы аб’ектаў набываюцца транспартныя сродкі, пастаянна павялічваецца колькасць аб’ектаў. Са з’яўленнем пультаў цэнтралізаванага назірання, якія дазволілі кантраляваць пастаянна ўзрастаючы лік ахоўных аб’ектаў, быў уведзены шэраг новых пасад, а пазней з’явіліся і групы затрымання.У студзені 1992 года аддзяленне пазаведамаснай аховы пры РАУС рэарганізавана ў райаддзяленне аб’яднання «Ахова» пры МУС Беларусі.Планамерна ажыццяўлялася ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, у мінулым засталася праца на матацыклах, на змену ім прыйшлі ўкамплектаваныя службовыя аўтамабілі. Укаранёна новая сістэма ахоўнай сігналізацыі АСА «Алеся», якая адпавядае сучасным патрабаванням. У чэрвені 2004 года раённае аддзяленне аховы зноў змяніла назву, але яго функцыі засталіся ранейшымі.Міліцэйскія машыны з савой на борце заўсёды за лічаныя хвіліны прыбываюць на месца здарэння. Не раз даводзілася супрацоўнікам ведамства чуць цёплыя словы падзякі ад жыхароў райцэнтра за сваю працу, надзейную абарону маёмасці, а часам – і выратаванне жыцця.

DSCN0094

З мая 2020 года калектыў узначальвае маёр міліцыі Сяргей АРАХОЎСКІ.

охрана-цвет-768x427

– Сваю маёмасць пад ахову давяраюць звыш 250 грамадзян, пад сігналізацыяй знаходзяцца і ахоўваюцца вартаўнікамі болей 110 аб’ектаў арганізацый і прадпрыемстваў Бялыніччыны. Летась міліцыянерамі аддзялення раскрыта 4 злачынствы, на пастах і па маршруце патрулявання затрымана каля 30 правапарушальнікаў, – адзначыў Сяргей Мікалаевіч.

Пульт упраўлення аддзялення аховы — асаблівае месца, сюды паступае ўся інфармацыя, сігналы з усіх ахоўных аб’ектаў. Сродкі сігналізацыі кругласутачна кантралююцца дзяжурнымі пульта кіравання. Ад іх аператыўнасці і сабранасці залежыць шмат, у першую чаргу бяспека ахоўваемых аб’ектаў, захаванасць маёмасці. Сігналы, якія паступаюць на пульт, неабходна аператыўна прааналізаваць і хутка перадаць групе затрымання страявога падраздзялення міліцыі.

Верным сябрам і памочнікам кінолага аддзялення з’яўляецца аўчарка Спарта. Па меры неабходнасці яны разам выязджаюць на месцы злачынства.

Што тычыцца тэхнічнай аснашчанасці аддзялення, то з кожным годам «арсенал» прыбораў удасканальваецца, на аб’ектах устанаўліваюцца самыя сучасныя ахоўныя сродкі для найбольш эфектыўнага забеспячэння цэласнасці маёмасці. Павялічваецца і колькасць жадаючых устанавіць ахоўную сігналізацыю. Спецыялісты ведамства аказваюць гэту паслугу на платнай аснове.

– З нагоды прафесійнага свята хачу выказаць словы шчырай падзякі

ўсяму калектыву райаддзялення Дэпартамента аховы, яго ветэранам за працу і добрую службу. Жадаю моцнага здароўя, міру, дабра, прафесійных поспехаў і дасягненняў, – павіншаваў калектыў кіраўнік раённага ведамства Сяргей Арахоўскі.

123123

IMG_20220414_151021

IMG-7ed72660bafa2fafcc5f69fcc99da791-V-768x528

путь к звездам

Polish_20220417_090133195

IMG-0597006be6b8f0db07556d79a6ac14da-V

IMG_20220415_085210

Крыніца: Раённая газета «Зара над Друццю»